|
Дзяржаўтаінспекцыя Брэстчыны арганізуе канцэрт пад назовам «Кахай жыццё!» |
|
|
Як паведамілі ТРК «Брэст» у Дзяржаўтаінспекцыі, з панядзелку на аўтадарозе М1/Е30 «Брэст — Менск — мяжа Расеі» часова зменены хуткасны рэжым. Зараз максімальная хуткасць для транспартных сродкаў масай больш трох з паловай тон складае 70 кіламетраў у гадзіну. У сувязі са складанымі пагоднымі ўмовамі Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе ўсім удзельнікам дарожнага руху выяўляць падвышаную ўважлівасць і асцярога падчас руху, выконваць бяспечныя хуткасны рэжым, дыстанцыю і бакавы інтэрвал.
І, як паведаміла начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды кіравання ДАІ УЎС аблвыканкама Наталля Сахарчук, 11-го лютага ў Брэсце ў начным клубе «Сфера» адбудзецца канцэрт пад назовам «Кахай жыццё!» з удзелам зорак беларускай эстрады. Мерапрыемства накіраванае на прафілактыку ДТЗ з удзелам маладых кіроўцаў. Справа ў тым, што менавіта маладыя людзі сталі на Брэстчыне па выніках мінулага гады вінаватымі кожнага чацвёртага ДТЗ, у якіх гінулі людзі. |