| У Брэсце БДСП высуне 10 кандыдатаў у дэпутаты гарадской рады |
|
|
|
Брэсцкая гарадская арганізацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) плануе высунуць 10 сваіх кандыдатаў у дэпутаты Брэсцкай гарадской рады, іх кандыдатуры абмяркоўваліся 26 лістапада на паседжанні гаркама партыі.
"Мы разгледзелі кожную кандыдатуру. І лічым, што гэта людзі, якія змогуць годна ўяўляць інтэрасы выбарнікаў. Яны не толькі добра ведаюць праблемы жыхароў горада, а галоўнае — жадаюць і ведаюць, як іх вырашаць", — паведаміла БЕЛАПАН лідэр брэсцкіх сацыял-дэмакратаў Ганна Канюс. Па ёй словам, на паседжанні гаркама таксама была абмеркаваная стратэгія ўдзелу брэсцкіх сацыял-дэмакратаў у выбарах у мясцовыя рады, якія плануецца правесці ў красавіку 2010 гады. Акрамя таго, з ліку актывістаў створаная працоўная група для распрацоўкі паслання гарадской арганізацыі БСДП (Грамада) да выбарнікаў і лозунгу, пад якім яна будзе ўдзельнічаць у дадзенай выбарчай кампаніі. |
| < Пред. | След. > |
|---|


