|
Пад Брэстам снайперы падвышаюць узровень прафесійнай падрыхтоўкі |
|
|
Пад Брэстам снайперы падвышаюць узровень прафесійнай падрыхтоўкі З 4 па 15 красавіка на палігоне 38-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады пад Брэстам праходзіць збор са снайперамі злучэнняў і воінскіх частак сіл адмысловых аперацый Узброеных сіл Беларусі.
Як паведамілі БЕЛАПАН у прэс-службе Міністэрствы абароны, мэта збору — падвышэнне ўзроўня стралковай падрыхтоўкі, палявой вывучкі снайпераў, а таксама ўдасканаленне методыкі іх падрыхтоўкі.
На зборы будуць правераныя веды вайскоўцамі матэрыяльнай часткі стралковай зброі і аптычных прыцэлаў, узровень падрыхтоўкі снайпераў пры выкананні практыкаванняў стрэльбаў на вялікія далёкасці, а таксама ў вядзенні назірання і выведцы мэт. |