| У Беларусі падаражэе інтэрнэт |
|
|
|
У цяперашняй эканамічнай сітуацыі рост тарыфаў у тэлекамунікацыйнай галіне непазбежны. Такое меркаванне выказаў журналістам 7 ліпеня генеральны дырэктар кампаніі "Альтэрнатыўная лічбавая сетка" Ігар Сукач. Кампаніі прыналежаць брэнды “Атлант Целікам” і “Шпаркі Дамавік". Тарыфы ўзрастуць і пытанне толькі ў тым, як гэта будзе адбывацца, сказаў спадар Сукач. Так, напрыклад, "Атлант Целікам" ужо адмовіўся ад сваіх найболей танных тарыфных планаў на інтэрнэт. Адмысловец мяркуе, што падвышэнне тарыфаў павінна быць плыўным, а не "выбухным". Калі жа не падвышаць тарыфы, то кампанія не зможа прыцягваць інвестыцыі і развівацца. З 2011 года інтэрнэт-правайдэры ў Беларусі разлічваюцца ў рублях з "Белтэлекомам" за знешні інтэрнэт-трафік. Калі бы такой дамоўленасці не было, то дзелі правайдэры змушаныя былі бы спыніць сваю працу на беларускім рынку, паведамляе БЕЛАПАН. |
| < Пред. | След. > |
|---|



